Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.02.2023

Лінейка ў Мірскай школе з удзелам інспектара ІСН Баранавіцкага РАУС Папко А. В.

Сёння, 16.02.2023, для навучэнцаў 1-11 класаў была праведзена лінейка з удзелам інспектара ІСН Баранавіцкага РАУС Папко А. В.. Падчас гутаркі была ўзнята праблема незаконнага абароту наркатычных сродкаў, адказнасці непаўналетніх за іх незаконны абарот. Навучэнцы былі азнаёмлены з сацыяльнай рэкламай, адрасаванай іх законным прадстаўнікам, "Бацькі! А чым займаецца ваша дзіця?", "Лёгкія грошы - цяжкія наступствы". Іх увазе быў прадстаўлены відэафільм аб цяжкіх наступствах ужывання наркатычных сродкаў.

Лінейка была прысвечана Адзінаму дню ведаў Правілаў дарожнага руху пад дэвізам: "Бяспечны пераход для юных пешаходаў!" Папко А. В. нагадала аб тым, што дарога патрабуе ад кожнага ўдзельніка дарожнага руху асаблівай асцярожнасці і павышанай увагі! Толькі няўхільнае захаванне ППД, падвышаная асцярожнасць і пільнасць на дарогах дапамогуць пазбегнуць непрыемных сітуацый. У канцы лінейкі рабятам быў прапанаваны прагляд відэафільма аб ППД.