Сёння ў рамках прафарыентацыйнай падрыхтоўкі нашу ўстанову адукацыі наведаў намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце в/ч 25886 маёр Арцюх Яўген Віктаравіч. У ходзе гутаркі з навучэнцамі 9 і 11 класаў Яўген Віктаравіч расказаў аб асаблівасцях уступнай кампаніі гэтага навучальнага года, назваў перавагі службы ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні.