Традыцыйна члены БРСМ і БРПА нашай школы ўнеслі свой уклад у скарбонку добрых спраў і прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "Цуды на Раство". Навучэнцамі кожнага класа былі сабраны канцылярскія прыналежнасці і салодкія падарункі для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прытулкаў і дзяцей-інвалідаў.