Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.12.2022

Увазе будучых выпускнікоў!

Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта стартуе 14 студзеня.
Як распавяла загадчыца падрыхтоўчага аддзялення інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БарДУ Ірына Кузьміна, у 2023 годзе РТ будзе праходзіць па суботах, а не па нядзелях, як гэта было раней.
Так, 14 студзеня можна будзе здаць тэсты па фізіцы, хіміі, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай мовах, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час), матэматыцы, біялогіі, грамадазнаўству, геаграфіі.
21 студзеня - выпрабаванні па рускай і беларускай мовах.
4 лютага абітурыенты змогуць прайсці тэсты па фізіцы, хіміі, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай мовах, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час).
11 лютага па графіку - матэматыка, біялогія, грамадазнаўства, геаграфія.
18 лютага - зноў руская і беларуская мовы.
Рэгістрацыя на РТ на сайце rikc.by спыняецца ў 10.00 пятніцы напярэдадні дня правядзення тэсціравання.