Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.12.2022

Урачыстая лінейка ў Мірскай школе

Хутка бяжыць час. Вось і закончылася ІІ вучэбная чвэрць. У Мірскай сярэдняй школе  ў апошні дзень чвэрці адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная яе заканчэнню. Па традыцыі, усе прысутныя разам спявалі гімн Рэспублікі Беларусь. Вучням былі ўручаны ўзнагароды за рэзультатыўны ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, у конкурсе навукова-даследчых работ "З навукай у будучыню", у спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, розных конкурсах. Дырэктар школы Мядзведзік С.М. падзякавала навучэнцам за іх поспехі, педагогам - за іх велізарную працу. Таксама быў адзначаны ўдзел вучняў 11 класа ў абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Гутырчык В.М., намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, падвяла вынікі акцыі "Захавай дрэва - здай макулатуру". Пераможцам акцыі былі ўручаны салодкія падарункі. Навучэнцам чарговы раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзін на зімовых канікулах. Навучэнцы былі азнаёмлены з планам работы ўстановы адукацыі на зімовых канікулах.