Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.12.2022

Мірская сярэдняя школа напярэдадні свята

Новы год ужо стукаецца ў дзверы, і да дзяцей з малодшых класаў прыйшлі Дзядуля Мароз і Снягурка з падарункамі і сюрпрызамі. Каля ялінкі дзеці вадзілі карагоды, танцавалі і расказвалі вершы.

Сёння ў школе Дзед Мароз і Снягурка даставілі адрасатам навагоднія лісты і паштоўкі з "Пошты Дзеда Мароза". Цёплыя словы з пажаданнямі шчаслівага новага года атрымалі настаўнікі і вучні. А Дзядуля Мароз прачытаў лісты з жаданнямі і абяцаў іх выканаць. А жаданні былі самыя розныя: ад цацак да аўтамабіляў дарагіх марак))

У пераднавагоднія дні бацькі вучняў 2 класа запрасілі ў госці да дзяцей у кабінет Дзеда Мароза і Снягурку. Атрымалася вясёлая прыемная сустрэча з віншаваннямі, вершамі, песнямі. Самыя актыўныя бацькі, вы вялікія малайцы! Мы з дзецьмі вам вельмі ўдзячны.

ДЗЯКУЙ! З НАДЫХОДЗЯЧЫМ НОВЫМ ГОДАМ!