15.12.2022 у школе прайшоў Адзіны бацькоўскі дзень. Кулеш С.І., супрацоўнік ГРАНС, папярэдзіў бацькоў аб наступствах небяспечнага правядзення навагодніх свят, расказаў аб неабходнасці выконваць правілы пажарнай бяспекі. Псіхолаг СПЦ Лелес А.С. пагаварыла з бацькамі аб відах гвалту, як яго распазнаць і прадухіліць. Супрацоўнік ААБ "Беларусбанк" Белановіч В.В. расказала пра магчымасць зрабіць плацежную картку для дзіцяці і яе перавагі.