Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.12.2022

Прафарыентацыйная сустрэча ў Мірскай школе

16 снежня прайшла прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 8, 9 класаў з прадстаўнікамі Навамышскага аграрнага ліцэя. У ходзе сустрэчы госці расказалі аб маючай адбыцца прыёмнай кампаніі 2023 года, аб тым, якія прафесіі можна атрымаць, які бал пасведчання або атэстата неабходны. Вучні слухалі з цікавасцю і задавалі пытанні. Галоўны ідэолаг ААТ "Агракамбінат "Мір" Мініч А.У. праінфармаваў хлопцаў і дзяўчат аб магчымасці атрымання мэтавага накіравання ад агракамбіната ў выпадку, калі яны выберуць прафесію, неабходную для папаўнення кадраў на прадпрыемстве.