Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.12.2022

Дзень экскурсій у Мірскай сярэдняй школе

У рамках адзінага дня бясплатнага наведвання музеяў у апошнюю сераду месяца вучнямі 5,6 класаў была наведана экспазіцыя "Вялікая Айчынная вайна " ў краязнаўчым музеі г. Баранавічы. Дзеці даведаліся аб узнікненні партызанскага руху на тэрыторыі раёна, з’яўленні лагераў смерці і шталагу 335, гераічнай барацьбе супраць фашызму.

А вучні 5,6,7 класаў наведалі літаратурны музей Янкі Купалы ў Вязынцы і Мемарыяльны комплекс "Хатынь". У Хатыні ўсе уважліва слухаюлі трагічную гісторыю вёскі, змаглі адчуць атмасферу жахаў ваеннага ліхалецця. "Калыска" Я. Купалы ўразіла прыгажосцю зімовай прыроды, а расповед экскурсавода аб жыцці паэта нікога не пакінуў абыякавым.