МНС ЗАСЦЕРАГАЕ! ПАЧЫНАЕЦЦА ПЕРЫЯД ЛЕДАСТАВА
Умовы надвор'я з паніжэннем тэмператур да мінусавых выклічуць станаўленне першага лёду. Рыбакі, а таксама дзеці спяшаюцца праверыць лёд на трываласць. Ваганні марозу і адлігі з выпадзеннем ападкаў у выглядзе дажджу і снегу ўскладняць абстаноўку.
ПАМЯТАЕЦЕ! Выхад на лёд, калі яго таўшчыня не дасягнула 7 см, а таксама ў перыяд яго станаўлення, раставання і разбурэнні, ЗАБАРОНЕНЫ! Атрымаць інфармацыю аб стане лёду, яго таўшчыні і трываласці можна ў выратавальнай станцыі АСВОД г. Баранавічы па тэл.46-84-72.
Рыбакі, памятаеце! Ніякі ўлоў не варты вашага жыцця!
ВЕДАЙЦЕ: Рыбаку неабходна пры сабе мець сродкі самавыратавання, абавязкова камізэлька. Бяспечней за ўсё рыбачыць на ахоўных вадаёмах. У нашым горадзе ахоўны вадаём - гэта вадасховішча Мышанка.
Бацькі! Заклікаем вас! Узмацніце кантроль за дзецьмі! Не дапускайце знаходжанне дзяцей на лёдзе! Растлумачце дзецям, што выхад на лёд небяспечны! Ні ў якім разе не дазваляйце дзіцяці гуляць зблізку вадаёмаў. Малалетніх дзяцей не пакідайце без нагляду.
БАРАЖЫЦЕ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!
Паводле аператыўных даных АСВОД у Рэспубліцы Беларусь з пачатку года па 15.11.2022 г. ад утаплення загінула 367 чалавек, у тым ліку 24 непаўналетнія. У Брэсцкай вобласці патанулі 77 чалавек, гібелі непаўналетніх не зарэгістравана. У г. Баранавічы - 4 патанулых, Баранавіцкім раёне - 2.
Першы ледастаў