Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.11.2022

МНС засцерагае

Прычына пажару - дзіцячае свавольства з агнём


Раніцай 2 лістапада дзятлаўскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Міроўшчына. У момант пажару ў доме знаходзілася жанчына са сваім 5-гадовым сынам.  Мама гатавала на кухні, кали да яе прыбег хлопчык і расказаў, што здарыўся пажар. У пакоі жанчына выявіла ахопленыя агнём шторы і стол. Яна адвяла дзіця да суседзяў і паспрабавала патушыць агонь самастойна. Да гэтага часу падаспелі ратавальнікі, якія ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў сцены і знішчыў маёмасць у пакоі. Ніхто не траўміраваны.
Пазней дзіця расказала, што яно знайшло запальнічку і, гуляючы, падпаліла шторы. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.


https://www.youtube.com/watch?v=J8yLYmFMeec&t=34s


У Баранавічах і Баранавіцкім раёне пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём у 2022 годзе не зарэгістравана.

МНС звяртаецца да бацькоў: знайдзіце час расказаць сваім дзецям правілы бяспечных паводзін. Тлумачце, што гуляць з запалкамі і гаручымі рэчывамі небяспечна для жыцця. Прыбярыце з бачнага месца запалкі, запальніцы і іншыя пажаранебяспечныя прадметы.

На Витебском заводе пожар уничтожил имущество » Политринг - Новости Беларуси