Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.09.2022

Дзень самакіравання ў Мірскай школе

Сёння, напярэдадні прафесійнага свята Дзень настаўніка, ў Мірскай школе прайшоў дзень самакіравання, які быў адкрыты акцыяй "Праспяваем гімн разам". На ўрачыстай лінейцы дырэктарам школы С.М.Мядзведзік быў перададзены дырэктару-дублеру Ліцкевіч А.А. сімвалічны ключ, які адкрыў дзень самакіравання. На мерапрыемстве былі ўручаны граматы і падзяка аддзела па адукацыі Баранавіцкага раёна работнікам школы за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі.
Каштоўным было тое, што дзеці, праводзячы навучальныя заняткі, змаглі ацаніць ва ўсёй паўнаце складаную, але вельмі ганаровую працу педагога.
Мерапрыемства завяршылася на высокай пазітыўнай ноце.