Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2022

Тыдзень беларускай мовы ў школе

У рамках Тыдня беларускай мовы ў панядзелак прайшла віктарына ў 9 класе "Дала мне маці гэту мову..." Вучні адгадвалі загадкі, выпраўлялі памылкі, разважалі над выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра мову.

 

Не менш цікава і пазнавальна прайшоў другі дзень Тыдня беларускай мовы. Сямікласнікі, падзяліўшыся на 2 каманды - "Бульбашы" і "Дранікі", прынялі ўдзел у квэсце "Фальклор, фальклор - душа народа". Дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі народныя святы і абрады, рашалі піктаграмы, узнаўлялі веды па этнаграфіі беларусаў. Атрымліваючы ад мадэратараў прыпынкаў словы, камандам неабходна было скласці выказванне З.Бядулі аб мове. З невялікім адрывам перамагла каманда "Дранікі ".

Да Тыдня беларускай мовы ў школе аформлена выстава літаратуры, у якой прадстаўлены творы пісьменнікаў-юбіляраў верасня і кнігі пра нашу родную мову.