У 2 класе субота праходзіла пад дэвізам: "Дзеці + таты". Таты займаліся добраўпарадкаваннем класа: карэкціроўка партаў і стульчыкаў, рамонт жалюзі. Грамадска карысная праца - справа высакароднае! Вялікі дзякуй!
Вучні 2 класа былі заняты квэстам "У здаровым целе здаровы дух": фізічныя практыкаванні і заданні ў спартыўнай зале, віктарына "Для добрага здароўя", гульня "Знайдзі скарб", конкурс загадак "Карысны кош". Весела і карысна прайшла сустрэча ў суботу!
Вучні 6 класа разам з класным кіраўніком прынялі ўдзел у мерапрыемствы "Мы супраць наркотыкаў". Акрамя прафілактычнай гутаркі і прагляду відэа-ролікаў, навучэнцы падрыхтавалі буклет на тэму міфаў і фактаў пра наркотыкі.
У рамках правядзення Тыдня спорту і здароўя прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства "Дзень здароўя". Навучэнцы ДУА "Мірская сярэдняя школа", дзякуючы падтрымцы і садзейнічанню ААТ "Агракамбінат "Мір", змаглі наведаць ДУА "Сталовіцкая сярэдняя школа". Дзеці 4, 5, 6 класаў спаборнічалі ў лёгкаатлетычным мнагаборстве. Па выніках правядзення нашы вучні Бушыла Якаў, Ліцкевіч Таццяна сталі прызёрамі, заняўшы 3 месца, Емяльянчык Аліна стала пераможцай, заняўшы 1 месца. Старшыя хлопцы прынялі ўдзел у спартыўных і рухомых гульнях. Свята прайшло ў добрай дружалюбнай атмасферы, з упартасцю і азартам да перамогі.