Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.06.2022

Экскурсіі ў пажарную частку (Беражыце дзяцей!)

У ходзе акцыі МНС "Канікулы без дыму і агню!" больш за 300 дзяцей з прышкольных лагераў паспелі пабываць з пачатку канікулаў на экскурсіях у пажарных частках Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Даведацца аб магчымасцях сучаснай пажарнай тэхнікі, паглядзець знутры кабіны, што бачаць ратавальнікі, прымерыць баявое адзенне, атрымаць наглядную прадукцыю МНС за правільныя адказы на пытанні віктарыны - гэта займальна. Але, шаноўныя бацькі! Не забывайце і вы нагадваць сваім дзецям элементарныя правілы бяспекі:

∗ нагадайце ім, што запалкі дзецям - не цацка;

∗ забараняйце дакранацца да электраабсталявання і пячнога ацяплення;

∗ раскажыце пра небяспечныя месцы для гульняў;

∗ нагадайце, што да 14 гадоў самастойнае купанне ў вадаёме, без прысутнасці дарослых забаронена.

Усё гэта можа стаць прычынай пажараў і, як следства, можа пацягнуць за сабой сумныя наступствы. Растлумачце дзеянні ў выпадку пажару і як правільна выклікаць ратавальнікаў.

Тэлефон для сувязі: ст. інспектар прапаганды Кулеш Сяргей Іванавіч +375-29-320-32-36, альбо званком напрамую ў падраздзяленні МНС: 101, 112

https://baranovichi-gik.gov.by/ru/gorrai-chs/

Фота перададзены Баранавіцкім Гаррайаддзелам па надзвычайных сітуацыях