Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.06.2022

Водная стыхія не даруе бестурботнасці

Водная стыхія не даруе бестурботнасці. Спякотнае надвор'е так і вабіць да вадаёмаў. Большасць месцаў у Баранавіцкім раёне не прызначаны для купання, не маюць абсталяваных пляжаў, дно вадаёма не абследавана.

Пагарджанне часта прыводзяць да гібелі людзей.

Як пазбегнуць няшчасных выпадкаў?

-Купацца ў дазволеных месцах, выконваць правілы паводзін на вадзе, цвяроза ацэньваць свае сілы, увесці «табу» на ўжыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, - тлумачыў элементарныя рэчы старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Баранавіцкага ГРАНС Сяргей Кулеш у сумесным з МААП тэхналагічнага каледжа рэйдзе «Летні патруль» на воз. Мышанка.

Моладзі, якая адпачывае на беразе, прывялі трагічны прыклад.

9 чэрвеня ў 18-06 ратавальнікам паступіла паведамленне аб патанулым дзіцяці ў вадаёме ў аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна. Падраздзяленні МНС на паверхні вадаёма дзіцяці не знайшлі.

Як пазней стала вядома, 16 гадовы падлетак з двума братамі і сябрам адпачываў каля вадаёма і вырашыў паплаваць. Раптам ён нырнуў і не з'явіўся на паверхні. Відавочцы паспрабавалі яго выратаваць, але беспаспяхова, пасля чаго звярнуліся за дапамогай у МНС.

У 19-26 патанулы быў знойдзены работнікамі МНС на адлегласці 20 метраў ад берага.

Вадаём у Калодзішчах - гэта сажалка. Купанне ў дадзеным месцы забаронена! Гэта тэхнічны вадаём. Недалёка ад месца трагедыі, на беразе сажалкі, дзе хлопцы адпачывалі, валяліся пустыя бутэлькі ад віскі.

Рэйдавыя мерапрыемствы прайшлі і па забароненых для купання вадаёмах Баранавіцкага раёна: в.Сталовічы, Арабаўшчына, Калдычэва, г.п.Гарадзішча - у гэты дзень там нікога не было.