Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.05.2022

Дзень паходаў і экскурсій

"Актыўны адпачынак на ровары - тое, што трэба!"- пад такім дэвізам навучэнцы 9 класа разам з класным кіраўніком Первянёнак В.В. вырашылі правесці сённяшні дзень. Навучэнцы пабывалі ў цікавым велапаходзе па родным краі, мужна пераадолеўшы ўсе цяжкасці, якія дапамаглі праверыць сябе на «трываласць», загартаваць дух, ну ці проста разнастаіць від адпачынку. Нашы падарожнікі лічаць, што крыху экстрыму ў паходзе ніколі не перашкодзіць. Вучні вярнуліся здаровыя, бязмерна задаволеныя і шчаслівыя. Выдатная ідэя - адправіцца ў велапаход з класам!

Цікава прайшоў паход па родных наваколлях у вучняў 1 класа. У лесе каля лыжаролернай трасы была праведзена экспедыцыя "Розныя палянкі", падчас якой дзеці знайшлі сем розных палянак з ландышамі, з папараццю, з суніцамі і інш. Па дарозе ў школу было зроблена некалькі прывалаў: каля вярбы, на астраўку, ля помніка. Стомленыя, але ў добрым настроі вярнуліся 1-клашкі ў школу.

Паход на Замкавую гару. 8 клас

Навучэнцы 4 класа з класным кіраўніком Халамавай А.Ю. здзейснілі экскурсію на канеферму ААТ "Агракамбінат "Мір" у в.Нагорная. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Добра адпачылі сёння на прыродзе вучні 10 класа. Яны наведалі лыжаролерную трасу.

31.

Вучні 6 класа сёння прайшлі па маршруце аг.Мір - в.Дамашэвічы - аг.Мір. Цудоўнае надвор'е, пікнік на прыродзе, гумар і музыка ў дарозе - усё гэта аставіла добрыя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў паходу. У вёсцы Дамашэвічы вучні наведалі месца пахавання байцоў чырвонаармейцаў, якія вызвалялі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. 

Весела і цікава прайшоў сёння паход для вучняў 2 класа. Навучэнцы адправіліся на лыжаролерную трасу, пагулялі на свежым паветры ў любімыя гульні, павесяліліся на прыродзе. Ддеці дакрануліся да жывой прыродай, зарадзіліся пазітыўнай энергетыкай, знялі стомленасць пасля напружанага навучальнага года. І з добрым настроем адправіліся на летні адпачынак.