Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.04.2022

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

                Расія і Беларусь святкуюць Дзень яднання народаў.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі сімвалізуе непарушнае брацтва і моцнае сяброўства двух народаў, гаворыцца ў віншавальным адрасе, які накіраваў сёння старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка беларусам і расіянам.
Звяртаючыся да народаў дзвюх брацкіх краін, кіраўнік Беларусі, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, падкрэсліў, што "з'яўляючыся суверэннымі дзяржавамі, развіваючыся як незалежныя нацыі, мы звязаны агульнай шматвяковай гісторыяй. Гісторыяй вялікіх перамог у імя Айчыны і гераічнай барацьбы за мірную будучыню, за права жыць і працаваць на сваёй зямлі.

Свабодалюбства беларусаў і расіян, іх стойкасць і імкненне да стварэння робяць Саюзную дзяржаву прыкладам для іншых народаў, якія стаміліся ад заакіянскай экспансіі з яе беспрынцыповымі метадамі падпарадкавання ўсіх жыхароў планеты інтарэсам адной звышдзяржавы.

Каб быць мацнейшымі за санкцыі і дыктат, мы пашыраем і паглыбляем інтэграцыю паміж Беларуссю і Расіяй. Зроблены вялікі крок наперад - прыняты маштабны пакет саюзных праграм, забяспечаны практычна роўныя ўмовы гаспадарання і гандлю, як і павінна быць паміж брацкімі народамі, - адзначыў беларускі лідар. - Ствараючы эканамічна магутную і эфектыўную Саюзную дзяржаву, павышаючы дабрабыт яе грамадзян, мы выкарыстоўваем свой гістарычны шанц на фарміраванне справядлівай супольнасці свабодных нацый, у імя будучыні наступных пакаленняў беларусаў, расіян і іншых культурна і духоўна блізкіх нам народаў".

Выстава літаратуры да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі