Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.03.2022

Беражыце лес ад пажару!

            Увага! Пажаранебяспечны перыяд!

Штогод ад упала сухой травы адбываюцца сотні ўзгаранняў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём. Як правіла, такое гарэнне ў большасці выпадкаў некантралюемае - распаўсюджваецца з высокай хуткасцю і на буйных плошчах. Агонь нясе небяспеку лясным насаджэнням. Часцяком яно ўяўляе рэальную пагрозу жылым будынкам, гаспадарчым пабудовам, а ў некаторых выпадках і жыццю людзей. У Брэсцкай вобласці за апошні месяц на месцах выгаралай сухой расліннасці знойдзены загінуўшымі тры чалавекі.
На 19 сакавіка ратавальнікі Баранавіцкага ГРАНС 71 раз выязджалі на тушэнне выпальванняў травы.
Усе выхадныя аператыўныя машыны МНС калясілі па Баранавіцкім раёне з мэтай інфармавання грамадзян аб правілах развядзення вогнішчаў на прысядзібных участках.
Выпальванне пажніўных рэштак, іржышча на пні – забаронена. Калі вы сталі сведкам пажару ў экасістэме і не можаце справіцца з агнём за некалькі хвілін самі - тэлефануйце па тэлефоне 101 ці 112.

 У ПАЖАРАНЕБЯСПЕЧНЫ СЕЗОН У ЛЕСУ НЕДАПУШЧАЛЬНА:


▫ карыстацца адкрытым агнём;
▫ ужываць на паляванні пыжы з лёгкаўзгаральных або тлеючых матэрыялаў;
▫ пакідаць прамаслены або прасякнуты гаручымі рэчывамі обцірачны матэрыял;
▫ запраўляць гаручым бакі рухавікоў, выкарыстоўваць няспраўныя машыны, паліць ці карыстацца адкрытым агнём паблізу машын, якія запраўляюцца гаручым;
▫ пакідаць бутэлькі або аскепкі шкла, т.я. яны здольныя спрацаваць як запальныя лінзы;
▫выпальваць траву пад дрэвамі, на лясных палянах, прагалінах, а таксама іржышчах на палях, у лесе;
▫ разводзіць вогнішчы ў іглічных маладняках, на тарфянішчах, пасеках, у месцах з сухой травой, пад кронамі дрэў, а таксама на ўчастках пашкоджанага лесу.

ВЫКОНВАЙЦЕ ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ Ў ЛЕСАХ!