Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.03.2022

Гадзіна Зямлі

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі "Гадзіна Зямлі": 26 сакавіка ў 20:30 на гадзіну выключым святло разам!

Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу да наступстваў змены клімату, неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў нашай планеты.

Эканомія энергіі не з'яўляецца галоўнай мэтай акцыі - важна адзінства, якое праяўляюць людзі перад тварам экалагічных праблем, гатоўнасць кожнага зрабіць свой уклад у дабрабыт планеты.

❓Як вы можаце прыняць удзел у Гадзіне Зямлі?
✅Даць сабе абяцанне, што зробіце менавіта вы для дапамогі планеце ў 2022 годзе. Напрыклад: «Я абяцаю ў 2022 годзе эканоміць электраэнергію дома, не пакідаць ваду ўключанай, пакуль чышчу зубы і хадзіць у краму са шматразовай сумкай»
26 сакавіка ў 20:30 па-мясцоваму часу выключыце святло на 1 гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні нашай прыроды і планеты і прыемна правядзіце гэты час у цемры ці пры свечках.
✅Увядзіце хаця б адну новую эка-прывычку ў сваё паўсядзённае жыццё.