Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.03.2022

Экскурсія па памятных месцах

Сёння вучні 4 класа Мірскай СШ наведалі лагер смерці, які быў арганізаваны гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Калдычэва. Тут расстралялі, павесілі, замучылі, атруцілі газам звыш 22 тысяч чалавек.
Напрыканцы экскурсіі дзеці завязалі на галінах дрэў чырвоныя і зялёныя стужачкі, усклалі кветкі да помніка і ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых.

Па дарозе ў школу зрабілі прыпынак у в. Арабаўшчына. Шмат чыталі дзеці пра першага Героя Беларусі Карвата Уладзіміра Мікалаевіча, які цаной уласнага жыцця выратаваў ад гібелі нашых землякоў. Ёсць месца подзвігу і ў мірны час.