17 сакавіка 2022 Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху пад дэвізам "Дзіця - галоўны пасажыр!"
Перавозка дзяцей у аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца:
з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў; дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання ўказаных вышэй прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
Выкарыстанне рамяня бяспекі – базавае правіла бяспечнага руху і безумоўная норма, якая павінна спрацоўваць у кіроўцаў і пасажыраў, якія знаходзяцца ў аўтамабілі, на ўзроўні рэфлексаў, таксама як і выкарыстанне дзіцячай утрымліваючай прылады пры перавозцы дзяцей.
Прафілактычны занятак у 5 класе