Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2022

ГРАНС інфармуе!

                            ГРАНС інфармуе. Падпальшчык - сцеражыся!

Нечакана рана сышоў снег, вецер высушыў паверхню, агаліў леташнюю высушаную траву і «гарачая» пара для пажарных пачалася. Наўмысна хтосьці падпальвае траву ці па бестурботнасці ад неакуратна выкінутага недакурка? Гэтыя пытанні на сёння актуальныя.

На 13 сакавіка ў Баранавіцкім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях зарэгістравана 39 выездаў на тушэнне травы. Літаральна на днях, 11 сакавіка, агонь ад сухой расліннасці ледзь не перакінуўся на будынкі ў вёсцы Уцёс Баранавіцкага раёна. А на наступны дзень сухая расліннасць гарэла ў раёне Лядовага палаца. А ў
в. Падосаўцы, Мілавідскага сельвыканкама, ад распаўсюджанага пала сухой травы агонь пашкодзіў гаспадарчы будынак на асабістым падворку.

Паважаныя грамадзяне, калі вы выявілі пал травы - прыміце меры да ліквідацыі падручнымі сродкамі. Агонь можна запляскаць галінамі лісцяных дрэў, засыпаць пяском. Калі ж агонь развіўся значна - не спрабуйце тушыць самастойна. Патэлефануйце ў службу выратавання па тэлефонных нумарах 101 ці 112, апішыце мясцовасць, арыенціры і пачакайце прыезду пажарных у бяспечным месцы.

Бацькі, а ці ведаеце вы чым занята ваша дзіця? Пагутарыце з дзецьмі, растлумачце небяспеку прыродных выпальванняў і адказнасць, якая ляжа на плечы законных прадстаўнікоў непаўналетніх за супрацьпраўныя дзеянні, якія могуць пачацца з банальнай цікаўнасці дзіцяці, дапушчанай па халатнасці бацькоў.

ПАВЫ ТРАВЫ НА КОРАНІ ЗАБАРОНЕНЫ ЗАКОНАМ! Вінаватыя ў спальванні сухой травы, альбо за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах нясуць адміністрацыйную адказнасць - да 30 базавых велічынь. А пры буйным уроне надыходзіць і крымінальная адказнасць.