Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2022

Дзень бяспекі. Увага ўсім!

                Завершаны першы этап акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!"


У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!" работнікі Баранавіцкага ГРАНС правялі прафілактычныя мерапрыемствы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў г. Баранавічы і Баранавіцкім раёне.


Дзеці разам з работнікамі МНС узгадалі, якія надзвычайныя сітуацыі могуць узнікнуць. Ратавальнікі растлумачылі ў сваю чаргу, як сябе паводзіць у выпадку іх узнікнення, растлумачылі, што рабіць, калі пачулі сігнал сірэн на вуліцы ці дома.
- Калі Вы пачулі гук сірэны або іншых сігнальных сродкаў працягласцю 3 хвіліны дома, трэба адразу ж уключаць радыёпрыёмнік або тэлевізар. У гэты час перадаюць экстранае паведамленне, у якім гаворыцца аб надзвычайнай сітуацыі, і даюцца ўсе неабходныя рэкамендацыі для наступных дзеянняў, - адзначылі работнікі МНС.
Акрамя таго, вучням нагадалі аб знаках бяспекі і правілах паводзін у натоўпе, прадэманстравалі магчымасці мабільнага дадатку "МНС Беларусі: Дапамога побач". Кожны жадаючы змог праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці пры дапамозе анлайн-гульні «Крокі выратавання» і макета «Кватэра».
Усе ўдзельнікі акцыі засталіся задаволенымі. Дзеці атрымалі ў падарунак карысную і маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама веды па бяспецы жыццядзейнасці.


За мінулы перыяд 2022 года ў Баранавіцкім рэгіёне зарэгістравана 18 пажараў, за аналагічны перыяд 2021 года - 27.
Напамін бацькам: не пакідайце малалетніх дзяцей адных без нагляду, прыбірайце з бачнага месца запалкі, запальніцы і іншыя пажаранебяспечныя прадметы ў недаступныя для дзяцей месцы. Абавязкова правядзіце з дзецьмі гутарку на тэму «Запалкі дзецям – не цацка», а таксама растлумачце правілы бяспечнага абыходжання з бытавымі электрапрыборамі і газавым абсталяваннем. Раскажыце, да якіх наступстваў прыводзіць пажар, якія ёсць шляхі эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення любой няштатнай сітуацыі. Нагадайце дзецям, што ў выпадку пажару неабходна як мага хутчэй пакінуць небяспечнае памяшканне і апавясціць аб тым, што здарылася, дарослых.