З 9 па 27 сакавіка на тэрыторыі г. Баранавічы праводзіцца міжведамасная рэспубліканская прафілактычная акцыя "Разам за здаровую будучыню". Акцыя арганізавана ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем наркаманіі і нарказлачыннасці, скарачэння прапаноў па збыце наркатычных сродкаў, псіхатропных і моцнадзейных рэчываў і попыту на іх, папярэджання правапарушэнняў у сферы іх незаконнага абароту.
У рамках акцыі запланавана правядзенне мерапрыемстваў па фарміраванні ў насельніцтва навыкаў здаровага ладу жыцця, устойлівага негатыўнага стаўлення да ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў.
Этапы акцыі:
з 9.03 па 13.03 - падрыхтоўчы
з 14.03 па 20.03 - асноўны
з 21.03 па 27.03 - заключны.