Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.03.2022

Акцыя #Беларусь против наркотиков

1 сакавіка 2022 года - Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі.
Генеральная Асамблея ААН у 1987 г. абвясціла гэты дзень Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым усю важнасць праблемы і праявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты – сусветнай супольнасці, свабоднай ад наркаманіі.
Наркаманія - захворванне, абумоўленае псіхічнай і (або) фізічнай залежнасцю ад наркотыкаў. Шэраг наркотыкаў здольны сфарміраваць залежнасць усяго з першага прыёму.
Наркаманія займае адно з вядучых месцаў сярод прычын заўчаснай смяротнасці насельніцтва.
Залежныя ад наркотыкаў схільныя рызыцы заражэння і спрыяюць распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі, віруснага гепатыту, венерычных хвароб і іншых небяспечных інфекцыйных захворванняў.
Лепшая абарона ад таго, каб не стаць наркаманам - адмова ад першай спробы наркотыку!

1 сакавіка ДУА "Мірская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна далучылася да рэспубліканскай акцыі #Беларусь против наркотиков. Мы за здаровы лад жыцця!