Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.10.2021

Вынікі Тыдня сям'і

Цікавым і незвычайным выдаўся Тыдзень сям'і для навучэнцаў Мірскай школы. Кожны дзень быў насычаны цэлым калейдаскопам падзей. Паводле задумкі праекта, навучэнцы і настаўнікі, адмовіўшыся ад дзелавога стылю, прыходзілі ў вопратцы пэўнага колеру. Так, панядзелак сустрэў нас у чырвоным, аўторак - у сінім, серада - у жоўтым, чацвер - у белым, пятніца - у зялёным. Для таго, каб зафіксаваць вынікі, навучэнцы рабілі крэатыўныя фота, якія стракатасцю фарбаў проста апанавалі сацыяльныя сеткі і сайт школы.

Па выніках тыдня І месца заняў 2 клас, ІІ месца з невялікім адрывам - 9 клас, на ІІІ месцы апынуўся 8 клас. Вынікі падведзены, пераможцы ўзнагароджаны, ідзём далей. Рознакаляровы тыдзень пакінуў яркі след у памяці кожнага ўдзельніка акцыі, рыхтуемся да Асенняга бала, які пройдзе 30 кастрычніка, у апошні дзень першай чвэрці.