Сёння ў Мірскай сярэдняй школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года «Сустракаем першакласнікаў».
З добрымі пажаданнямі навучэнцам, педагогам і бацькам выступіла новы дырэктар школы Мядзьведзік Святлана Міхайлаўна, а таксама ганаровыя госці.
Яркім момантам свята стала выступленне Мішкі, які парадаваў сваім з'яўленнем і танцам усіх прысутных, а першакласнікаў яшчэ і пачаставаў салодкімі падарункамі.
Жадаем усім шчаслівага навучальнага года!