Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.05.2021

Акцыя "Клопат"

З 1 мая стартавала рэспубліканская міжведамасная праграма "Клопат". Яна працягнецца да 1 кастрычніка. 

Мэта гэтай праграмы - арганізаваць летнююю занятасць і вольны час непаўналетніх, не дапусціць здзяйснення імі правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама перашкаджаць гібелі і траўматызму. Праграма пройдзе ў два этапы - падрыхтоўчы і асноўны.
Асаблівую ўвагу праваахоўнікі нададуць правядзенню мерапрыемстваў, прымеркаваных да заканчэння навучальнага года, такіх як урачыстыя лінейкі і выпускныя вечары.

Супрацоўнікі інспекцый па справах непаўналетніх уважліва вывучаць меркаваную занятасць падлеткаў, з якімі праводзяць iндывiдуальную прафiлактычную работу. І ў летні перыяд для хлопчыкаў і дзяўчынак будуць працаваць гурткі па інтарэсах, спартыўныя секцыі, дзённыя і кругласутачныя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.