Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.05.2021

Гэта трэба жывым...

Хто не памятае гісторыі сваёй краіны - той не мае будучыні. Беларусь памятае і шануе подзвіг тых, хто загінуў і жывых, вядомых і безыменных беларусаў - салдат Вялікай Айчыннай, партызан і падпольшчыкаў.
Напярэдадні Дня Перамогі на базе Мірскай сярэдняй школы адбыўся адкрыты дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі». На сустрэчы прысутнічаў старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Лычкоўскі. Ён падзяліўся ўспамінамі бацькі - удзельніка вайны. Аб гераічным лёсе прадзедаў распавялі першы сакратар райкама БРСМ Вольга Карповіч і актывістка працоўнай моладзі агракамбіната "Мір" Вольга Булыга. Падчас гутаркі навучэнцы са шчырай цікавасцю задавалі гасцям пытанні, абмяркоўвалі тэмы дапамогі пажылым людзям, распавядалі гісторыі сваіх продкаў, якія беражліва захоўвае кожная сям'я.