Сёння ў 3 класе прайшла адкрытая класная гадзіна ў форме гульні-казкі "Знаўцы правільнага харчавання". Гульня, інсцэніроўка, конкурсы дапамаглі дзецям зразумець, якія прадукты карысныя для здароўя чалавека, а якія - шкодныя, якую ролю выконваюць вітаміны. Вучні адгадвалі загадкі, састаўлялі прыказкі, давалі парады. Мерапрыемства прайшло весела і карысна, спадабалася самім дзецям і педагогам, якія былі ў гасцях.