Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.04.2021

Прафілактычная акцыя "За бяспеку разам!"

Прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!» стартуе ў Баранавіцкім рэгіёне. Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду, у Баранавіцкім рэгіёне з 12 па 28 красавіка работнікамі МНС сумесна з суб'ектамі прафілактыкі, спецыялістамі адукацыі, энергетыкі, сацыяльнай абароны і іншымі будзе праводзіцца рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!».
Асноўнай мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі ў раёне, растлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання гэтых правілаў, а таксама інфармаванне аб трагічных выпадках пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
Так, пры ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі асобамі, работнікі МНС будуць сустракацца з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў горада, навучаць грамадзян правілам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, наведваць сацыяльна-уразлівыя катэгорыі грамадзян і акажуць неабходную дапамогу , а таксама размесцят інфармацыю па папярэджанні пажараў у вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд.