Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.04.2021

Гульня "На адпачынку"

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па прафілактыцы электратраўматызму створана гульня «На адпачынку».

Гульня, аналагі якой адсутнічаюць у рэспубліцы, прызначана для дзяцей школьнага ўзросту і можа ўжывацца пры правядзенні прафілактычнай работы па папярэджанні электратраўматызму ў агульнаадукацыйных школах і іншых навучальных установах. Гульня дазволіць прышчапіць дзецям у гульнявой форме базавыя навыкі і элементарныя веды, якія дазваляюць прадухіліць электратраўматызм у паўсядзённым жыцці.

Улічваючы, што гульня распрацавана для платформы Android, для яе выкарыстання падыдзе практычна любы смартфон або планшэт з аперацыйнай сістэмай Android, пачынаючы з версіі 6.0 і больш позняй, што дазволіць правесці прафілактычную працу з вялікай колькасцю навучэнцаў.

Спосабы ўстаноўкі гульні «На адпачынку»:

1. Адкрыць Google Play (Play Маркет). Запусціць пошук са словамі «На отдыхе».
Усталяваць гульню.

2. У любым браўзэры ўвесці адрас https://play.google.com/store/apps/details?id=com.CyberKashaCompany.ToRest. Вы аўтаматычна будзеце перанакіраваны ў Google Play (Play Маркет) на старонку гульні. Усталяваць гульню.

3. Сканаваць QR-код на гульню. Вы аўтаматычна будзеце перанакіраваны ў Google Play (Play Маркет) на старонку гульні. Усталяваць гульню.

У выпадку неабходнасці скарыстайцеся дапамогай дарослых.