Сёння з вялікім плёнам прайшоў педагагічны савет на тэму "Метадычная кампетэнтнасць педагога - рэсурс павышэння якасці адукацыі". Настаўнікі ў сваіх выступах раскрылі паняцце "метадычная кампетэнтнасць педагога", падзяліліся найбольш эфектыўнымі метадамі і прыёмамі з свайго вопыту работы па розных прадметах для павышэння якасці адукацыі.