У суботу ў нашай школе прайшла спартыўна-забаўляльная праграма ў рамках рэспубліканскага моладзевага сямейнага праекта "Папазал", у якім прынялі ўдзел навучэнцы нашай школы са сваімі татамі. Пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры прайшла спартыўная эстафета. Барацьба была сур'ёзнай. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.