Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2021

Адзіны дзень бяспекі

Акцыя працягнецца з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы для папярэджання надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.
У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.
У рамках «Адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны выступы ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі, прысвечаныя пытанням бяспечнай жыццядзейнасці.
Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання (Генпракуратура, МНС, МУС, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінкультуры) і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РДГА "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», Беларускае таварыства Чырвонага крыжа, РДГА «ТРВ», РГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ».
Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Баранавіцкі ГРАНС інфармуе, што за мінулы перыяд 2021 года на тэрыторыі горада і раёна адбылося 22 пажары, загінулі 7 чалавек. Асноўнай прычынай гібелі людзей з'яўляецца неасцярожнасць пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення.
Таму ратавальнікі нагадваюць наступныя правілы пажарнай бяспекі:
- выконвайце правілы карыстання газавымі прыборамі, а таксама правілы эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых апаратаў;
- сачыце за станам электраправодкі і не пакідайце без нагляду электрабытавыя прыборы;

- не паліце ў ложку;

- сачыце, каб запалкі не трапілі ў рукі маленькім дзецям;
- усталюеце дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефонных нумарах 101 або 112