20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці. Свята было абвешчана Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ў 1954 годзе і накіравана на забеспячэнне дабрабыту дзяцей ва ўсім свеце.У гэты дзень у 1959 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а роўна праз дваццаць гадоў - Канвенцыю аб правах дзіцяці. У Беларусі забота пра дзяцей з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Правы і законныя інтарэсы юных грамадзян замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, Законе Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці». У гэты дзень праходзяць розныя акцыі і канферэнцыі. Дабрачынныя фонды праводзяць збор грошай і сацыяльна-значных прадметаў для дзіцячых дамоў і маламаёмных сем'яў.