Сёння адзначаецца Сусветны дзень пошты. Традыцыйна, у школе праходзіць акцыя "Я Вам пішу, хачу сказаць...". У фае аформлены стэнд з матэрыяламі пра паштовую сувязь. Вучням малодшых класаў прапанаваны красворд, а старэйшым - віктарына пра пошту. Усе дзеці і дарослыя ведаюць начальніка аддзялення сувязі аг.Мір Салавей Марыю Сігізмундаўну, якая шмат гадоў тут працуе. Разам з і паштальёнам Сычэўскай Людмілай Іванаўнай яна абслугоўвае не толькі наш пасёлак, але і вёскі Казлякевічы, Пятрэвічы, Дамашэвічы. Людзі вельмі ўдзячны ім за дабрыню, сардэчнасць, добры настрой, якія гэтыя жанчыны прыносяць у кожны дом. Са святам! Усім міру і дабрабыту!
5 клас віншуе...
4 клас далучаецца!