У рамках другога этапу акцыі «У цэнтры ўвагі - дзеці!» па ўсёй краіне з 1 па 10 верасня праводзяцца мерапрыемствы «Адзінага дня бяспекі». У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам у ўмовах НС, аварый, аказанне першай медыцынскай дапамогі. Вучням у час тэматычных "Урокаў бяспекі" зноў напомняць аб правілах паводзін на дарозе, у надзвычайных сітуацыях, адбудзецца агульнашкольная вучэбная эвакуацыя.