Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.08.2020

Дзіцячыя свавольствы з агнём - прычыны пажараў

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню"
Баранавіцкія ратавальнікі перасцерагаюць.

Дзіцячае свавольства з агнём часта становіцца прычынай пажараў. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці ў дзяцей навыкаў асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковага кантролю за іх паводзінамі з боку дарослых.

20.07.2020 года ў 19.15 у Івацэвіцкім раёне, у аг. Святая Воля, вул. Шасэйная адбыўся пажар у гаспадарчым будынку. Калі ратавальнікі прыбылі на месца пажару, дах гаспадарчага будынка быў ахоплены агнём. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце на плошчы 28 кв. м.

Як высветлілася, хлопчык 2009 года нараджэння паблізу надворнай пабудовы гуляў з запалкамі - падпальваў смецце. Скончыўшы гуляць, ён спрабаваў патушыць агонь (затаптаў полымя), пасля чаго вярнуўся ў хату. Праз некаторы час хлопчык зноў выйшаў на двор і ўбачыў, што смецце, якое ён падпальваў раней, зноў загарэлася. Дзіця распачаў спробу патушыць полымя з дапамогай вады, затым зноў вярнуўся ў хату. Калі ўвечары хлопчык выйшаў на двор сустракаць маму з працы, то адбывалася гарэнне і смецця, і гаспадарчай пабудовы.

02.08.2020 года ў 19.07 у г. Брэст, вул. Адамковская адбыўся пажар на сёмым паверсе дзевяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома, у аднапакаёвай кватэры пенсіянеркі, у якой гасцюе на канікулах унук. Агнём пашкоджана канапа. Прычына ўзнікнення пажару - дзіцячае свавольства з агнём.

03.08.2020 года ў 17.05 у Ганцавіцкім раёне, у в. Боркі адбыўся пажар у драўляным хляве. У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаныя сцены. Прычына ўзнікнення пажару - дзіцячае свавольства з агнём з боку ўнука гаспадыні, 2004 г.н., навучэнца каледжа.

03.08.2020 года ў 18.06 у Пружанскім раёне, в. Броды адбыўся пажар у драўляным гаспадарчым будынку. У выніку пажару агнём будынак знішчаны. Прычына ўзнікнення пажару - дзіцячае свавольства з агнём з боку сына гаспадыні, 2012 г.н., навучэнца 2-га класа.

Каб прадухіліць дзіцячую свавольства з агнём:

- захоўваеце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах;

- ня дазваляйце дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы;

- растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца;

- не запалохваючы дзіцяці, раскажыце правілы бяспекі і «прайграйце» розныя сітуацыі;

- вывучыце з дзіцем ваш хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён мог сам звярнуцца па дапамогу ў службу выратавання;

- каля тэлефона на лісце паперы напішыце нумары экстранных службаў і растлумачце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца.

І самае галоўнае, ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду!