Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.04.2020

Выстава кніг да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

Дзень 26 красавіка 1986 года ўвайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адзін з самых трагічных дзён ХХ стагоддзя. Чарнобыль нібы ў апошні раз папярэдзіў сучасную тэхнізаваную цывілізацыю, падвёў яе да бездані самазнішчэння і завастрыў пытанне: быць ці не быць на зямлі чалавеку і жыццю? У выніку разбурэння ядзернага рэактара чацвёртага энергаблока 70% усіх радыёактыўных рэчываў, выкінутых у атмасферу, выпала на землі Беларусі, дзе ў зону забруджвання трапіла 3668 населеных пунктаў. Толькі ў Беларусі на забруджанай тэрыторыі пражывала 2,2 млн. чалавек.
Паважаныя чытачы! Бібліятэка Мірскай школы прапануе вам творы беларускіх пісьменнікаў, якія прысвечаны тэме аварыі на ЧАЭС. Пасля 1986 года тэма Чарнобыля становіцца адной з самых актуальных у творах беларускіх аўтараў. Вершы, аповесці, раманы, драматычныя творы – дакументальна-мастацкі летапіс гераічна-трагічных падзей Чарнобыля, старонкі якога пранізаны боллю і горыччу ад страт, а таксама гонарам за самаахвярныя і гераічныя здзяйсненні людзей ў барацьбе з «белай смерццю». Яшчэ доўга будуць звяртацца пісьменнікі да Чарнобыля, таму што хто ж, калі не яны, абавязаны быць не толькі летапісцамі свайго часу, але і ва ўвесь голас перасцярагаць чалавецтва ад паўтарэння чарнобыльскай трагедіі.