У рамках месячніка па добраўпарадкаванні настаўнікі і тэхнічны персанал школы з задавальненнем і энтузіязмам дружна працавалі на прышкольнай тэрыторыі. Яны працавалі на клумбах, прыбіралі смецце, бялілі дрэвы і бардзюры. Няхай школьны двор стане ўзорам прыгажосці і чысціні.