Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.04.2020

акцыя "Алея памяці"

Па ініцыятыве Баранавіцкага райкама ГА "БРСМ" 2 красавіка, ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшла акцыя "Алея памяці", прымеркаваная да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дата залажэння алеі абраная як сімвал агульнай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У цэнтры нашага аграгарадка, паблізу вадаёма, высадзілі 75 рабін і бяроз - па колькасці пасляваенных гадоў.
Дрэвы саджалі намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама, старшыня Навамышскага сельвыканкама, кіраўнік і супрацоўнікі раённага фізкультурна-спартыўнага комплексу «Надзея», навучэнцы і працоўная моладзь ГА «БРСМ».
- У гэтым годзе мы будзем святкаваць 75-годдзе нашай Вялікай Перамогі, і гэтаму юбілею прысвечана важная акцыя, якую мы сёння праводзім, - пракаментавала першы сакратар Баранавіцкага райкама ГА «БРСМ» Вольга Карповіч. - Гэтая новая алея будзе нагадваць усім нам пра гераічнае мінулае Айчыны, подзвіг нашых бацькоў і дзядоў.