Набліжаецца свята Новага года. Усе дзеці яго чакаюць з нецярплівасцю. Стала добрай традыцыяй запускаць 5 снежня дабрачынную рэспубліканскую акцыю "Цуды на Раство", у час якой валанцёры БРСМ і члены БРПА школ рыхтуюць падарункі дзецям-сіротам, выхаванцам сацыяльных прытулкаў і школ-інтэрнатаў, а таксама збіраюць сродкі на лячэнне хворым дзецям. Наша школа кожны год удзельнічае ў акцыі. Мы лічым, што цуды абавязкова здараюцца, трэба толькі верыць.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да добрых спраў!