Сёння ў нашай краіне стартуе акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!», арганізатарам якой традыцыйна выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Мэта мерапрыемства - прыцягненне грамадскай увагі да такой значнай падзеі ў жыцці кожнага грамадзяніна, як атрыманне пашпарта, а таксама наданне асаблівай урачыстасці дадзенаму факту.
Вучні школы, якія дасягнулі ўзросту 14 гадоў, атрымаюць падарункавы экзэмпляр кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" з электронным дадаткам у дзень урачыстай даты - 15 сакавіка, прысвечанай 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь