Свята жанчын працягваецца. Сёння ў школьнай бібліятэцы прайшоў конкурс чытання вершаў пра маму (фота). Цудоўныя, шчырыя словы гучалі ў адрас самых лепшых, добрых і любімых жанчын на планеце - нашых матуль. Яшчэ раз сказаць вялікае "дзякуй" за клопат і любоў сваім мамам ніколі не пашкодзіць.
А яшчэ прайшоў Дзень здароўя, у час якога можна было цікава і карысна правесці вольны час (фота).