З 25 лютага па 1 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень хіміі і біялогіі. Такія тыдні штогод праводзяцца ў школе і арыентаваны на развіццё асобы навучэнцаў, іх пазнавальных і творчых здольнасцяў. Пазнавальная цікавасць да хіміі і біялогіі фарміруецца як на ўроку, так і ў пазаўрочнай дзейнасці, якая прадугледжвае выкарыстанне самых разнастайных відаў дзейнасці навучэнцаў (гульнявых, творчых, даследчых і г.д.). Нягледзячы на гульнявы характар прадметных тыдняў, карысць ад іх правядзення для адукацыйнага працэсу відавочная, паколькі ў аснове гэтых мерапрыемстваў знаходзяцца развіваючыя, адукацыйныя і выхаваўчыя мэты.
Сёння былі падведзены вынікі Тыдня біялогіі і хіміі (фота)