5 лістапада 2018 года, па традыцыі, ў межах акцыі "Карысныя канікулы", Баранавіцкі РК ГА "БРСМ" сумесна з боўлінг-клубам "ЭфельКлуб" правялі раённы турнір па боўлінгу сярод устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна.
У турніры прынялі ўдзел каманды пяці школ раёна (ДУА "Сталовіцкая СШ", ДУА "Русіноўская СШ", ДУА "Лаўрынавіцкая СШ", ДУА "Мірская СШ", ДУА "Гарадзішчанская СШ ім. М.А. Скіпара").
Вынікі турніру:
I месца - каманда Сталовіцкай сярэдняй школы,
II месца - каманда Русіноўскай сярэдняй школы,
III месца - падзялілі каманды Мірскай СШ і Гарадзішчанскай СШ.
Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі ад Баранавіцкага РК ГА «БРСМ», а боўлінг-клуб "ЭфельКлуб", у асобе дырэктара Аляксандра Сяргеевіча Бязвуса, узнагародзіў каманду-пераможцу турніру сертыфікатам на бясплатнае наведванне клуба.