Сёння ў школе прайшла акцыя "Дзіця міру" у межах Тыдня міру. Вучням, якім пашчасціла нарадзіцца 21 верасня - у Міжнародны дзень міру - атрымалі падарункі ад Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. Віншавалі сёння Альшэўскага Ілью (5 клас) і Буркову Анастасію (10 клас).
Міжнародны дзень міру сёлета праводзіцца пад дэвізам: «Права на мір: 70 гадоў
Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека».
У школе на працягу Тыдня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, прызваных у чарговы раз сказаць: "Мы - мірныя людзі, хацім жыць у згодзе з усім светам. Нам не патрэбна вайна! Аб'яднаем свае намаганні і будзем шчаслівымі!"