Сёння навучэнцы ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р. А. Чакмянёва» падтрымалі ўдзельнікаў Абласнога Фестывалю Сучаснага Мастацтва «Эстрадны Mix». Дзеці атрымалі масу яркіх эмоцый, пазітыву і зарад добрага настрою. Вялікая падзяка ўдзельнікам фестывалю за падоранае пачуццё радасці, адкрытасці да новага і жаданне працягваць даследаваць свет мастацтва.